Такі змест мела заява, якую зрабіў міністр замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегер падчас сустрэчы з намесьікам кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Беларусі Валерыем Варанецкім у Вене.

«Мы заклікаем беларускае кіраўніцтва да стварэння спрыяльных умоў напярэдадні правядзення ў снежні свабодных і справядлівых, у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, прэзідэнцкіх выбараў», — адзначыў Шпіндэлегер, прымаючы Варанецкага і іншых адказных асобаў з МЗС Беларусі.

Абмяркоўваючы пытанні супрацоўніцтва Беларусі з ЕС і Аўстрыяй, Шпіндэлегер падкрэсліў:

«Аўстрыя і ЕС віталі б больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю, і Мінск мусіць быць гатовым для гэтага. Асабліва гэта тычыцца дэмакратыі і правоў чалавека. У гэтай сувязі ЕС будзе дакладна назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў снежні».

Кіраўнік аўстрыйскага МЗС таксама падкрэсліў, што ні ў ЕС, ні ў Аўстрыі «няма цікавасці ізаляваць Беларусь».

Паводле яго словаў, для таго, каб ажыццяўляць добрасуседскую еўрапейскую палітыку на доўгатэрміновай аснове, партнёрам трэба кіравацца асноўнымі агульнаеўрапейскімі каштоўнасцямі ды стандартамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?