У Мінску каля ўніверсама па вуліцы Сухараўскай невядомыя напалі на Уладзіміра Зверніка, які збіраў подпісы за прадстаўніка АГП. Двое маладых людзей у цёмнай вопратцы спрабавалі скрасці тэчку з подпісамі за вылучэнне Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Як паведаміў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, за зборшчыка подпісаў заступіліся мінакі: «Подпісы ўдалося абараніць, але вырвалі з рук пасведчанні сябра ініцыятыўнай групы. І людзі гвалт ўзнялі — дык тыя проста збеглі…»

Па словах Лябедзькі, гэта адзіны выпадак, калі на сябра ініцыятыўнай групы адбыўся напад. Кіраўнік АГП не стаў адназначна сцвярджаць, кім былі нападнікі — правакатарамі ці проста хуліганамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?