20.10.2006 / 10:22

«Дух – гэта, людзі, Я!..» 2

Пад такім назовам 28 кастрычніка ў Гарошкаве адбудзецца першае сьвята паэзіі ў гонар Дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.

Пад такім назовам 28 кастрычніка ў Гарошкаве адбудзецца першае сьвята паэзіі ў гонар Дня народзінаў паэта Анатоля Сыса. У імпрэзе бяруць удзел родныя і сябры паэта, а таксама: Анатоль Вярцінскі, Віктар Ярац, Іван Штэйнер, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Міхась Скобла, Ларыса Раманава, Андрэй Мельнікаў і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды. Запрашаюцца ўсе, каму на справе, а не на словах дарагі несьмяротны Дух беларускай Паэзіі і Песьні.

Пачатак імпрэзы а 14-й гадзіне ў Засьпенскім Доме культуры (Рэчыцкі раён). Праезд аўтобусамі: Менск– Рэчыца, Рэчыца–Гарошкаў.

0
alexshat / Адказаць
20.10.2006 / 21:36
СЫС-ГУЧЫЦЬ ЯК " SOS" для БЕЛАРУСІ...Ў жоўтым скураным кароценькім плашчыку,фігура СЫСА аддалялася, аддалялася, пакуль зусім ня зьнікла, а па пажоўклым сакавіцкім сьнезе клаліся доўгія сінія цені таполяў...Мо ў гэты час ,Анатоль складаў апошнія вершы свайго жыцьця..." Шрыфтам Брайля па калядным сьнезе ,птушкі вершы пішуць...А чытаю...Рукі зьмерзлі... Свае Руны мне я вышыць...
0
savos' / Адказаць
23.10.2006 / 09:57
Даруй мне Толя ты калiсцi запрашау мяне у госцi а я прыйшоу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру