«У Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце прынята рашэнне дазволіць уключэнне ацяплення з 7 кастрычніка ў жылых дамах,

інтэрнатах, гасцініцах, музеях, архівах, бібліятэках, у будынках навучальных устаноў, Мінскім заапарку», — адзначылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Цяпло падаецца ў дамы паэтапна — па 20% дамоў у дзень.
Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова паставіць у сетку вялікі аб’ём вады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?