40 назіральнікаў было вылучана грамадскімі аб’яднаннямі, 16 — грамадзянамі шляхам падачы заяў, 6 — працоўнымі калектывамі, 4 — палітычнымі партыямі.

З грамадскіх аб’яднанняў найбольш актыўна вылучае назіральнікаў РГА «Белая Русь» — 12 чалавек, БРСМ і Беларускі саюз жанчын — па шэсць.

Камуністычная партыя Беларусі вылучыла трох назіральнікаў, Партыя БНФ — аднаго.

Гэтыя назіральнікі акрэдытаваныя пры тэрытарыяльных камісіях. Усяго іх было ўтворана 155, у тым ліку 118 раённых, 24 раённых у гарадах, шэсць раённых у гарадах абласнога падначалення (Орша, Барысаў, Пінск, Полацк, Наваполацк, Жодзіна), шэсць абласных і Мінская гарадская.

Вылучэнне назіральнікаў у гэтыя камісіі працягваецца.

У сярэдзіне кастрычніка, пасля ўтварэння ўчасткаў для галасавання, пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Цалкам яны будуць створаны за 45 дзён да выбараў, не пазней за 3 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?