Ужо ў гэтым месяцы пачнецца будаўніцтва станцыі метро «Малінаўка». Адпаведны архітэктурны праект зацведжаны Саветам міністраў. Тэрмін будаўніцтва складзе 42 месяцы.

Цікава, што папярэднія станцыі метро — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» — яшчэ не пабудаваныя. Яны мусяць быць здадзеныя толькі ў канцы наступнага года. Пакуль жа ў сувязі з правядзеннем прац праспект Дзяржынскага, пад якім будзе праходзіць метро, часткова перакрыты.

Ужо з 1 лістапада закрытая зона павялічыцца, транспарт не зможа праехаць ад скрыжавання праспектаў Любімава і Дзяржынскага ў бок да трасы на Брэст.

Рух транспарту мяркуецца накіраваць па вуліцы-дублёры, але ніякіх новых дарог у апошнія месяцы ў Малінаўцы так і не было пабудавана.

Таму варта чакаць павелічэння аўтамабільных пробак на выездзе ў цэнтр з Паўднёвага Захаду і Малінаўкі, а таксама ў мікрараёне Брылевічы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?