Махамэд Юнус, сёлетні нобэлеўскі ляўрэат у галіне міру, абвесьціў, што мае намер заснаваць палітычную партыю ў родным Банглядэш. «Пры нагодзе я пляную стварыць рух, які перад выбарамі ў студзені пакажа здольных і сумленных людзей», – сказаў ён. У краіне працягваецца палітычны крызіс, бо апазыцыя і кіруючая група ня здольныя паразумецца ў справе часовага ўраду, які павінен падрыхтаваць краіну да выбараў.

Цяперашняя група, якой кіруе Бэгум Халеда Зія з Нацыяналістычнай Партыі Банглядэш, павінна сысьці да канца месяца. На думку назіральнікаў за банглядэскай палітычнай сцэнай, прафэсар Юнус, адзіны ў краіне нобэлеўскі ляўрэат, быў бы ідэальным кандыдатам на кіраўніка часовай групы.

Нобэлеўскі ляўрэат, які дзякуючы г.зв. мікрапазыкам дапамог некалькім мільёнам суайчыньнікаў выбрацца зь нястачы, не прымае гэтае ідэі. У панядзелак ён зьвярнуўся да палітыкаў з заклікам да еднасьці і супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы да выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?