«Апошнім часам пад сумненне ставяцца пытанні стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі», — заявіў спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы 7 кастрычніка ў Мінску экстраннае сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

«З кантэксту кіраўніка дзяржавы вырываюцца асобныя выказванні, якія трактуюцца ў негатыўным для Беларусі святле», — сказаў ён.

Разам з тым Андрэйчанка мяркуе, што паміж дзяржавамі наладжаны цесныя кантакты, якія садзейнічаюць стварэнню эканамічнай стабільнасці ў дзвюх краінах. «Ніхто не павінен ставіць пад сумненне неабходнасць такога супрацоўніцтва. Трэба, каб дзеянні палітыкаў насілі канструктыўны характар», — заявіў спікер.

На сумесным пасяджэнні дэпутаты ПП НС і члены Савета Рэспублікі прымуць заяву па беларуска-расійскіх адносінах — у адказ на заяву расійскай Дзярждумы на гэтую ж тэму.

У заяве Дзярждумы падкрэсліваецца, што адносіны Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?