Вярхоўная рада Украіны прыняла закон аб кабінеце міністраў, які перадае прэзідэнту частку паўнамоцтваў, што раней належалі Вярхоўнай радзе і ураду.

У прыватнасьці, прэзідэнцкай адміністрацыі быў перададзены кантроль за Службай бяспекі Украіны. Прэзідэнт цяпер можа без згоды парламента прызначаць кіраўнікоў абласных адміністрацый, мае права звольніць генеральнага пракурора.

Прадстаўнікі апазіцыі сцвярджаюць, што з прыняццем новага закона аб кабінеце міністраў Вярхоўная рада страціць кантроль над сілавымі структурамі і бюджэтам, а прэзідэнту будуць нададзеныя шырэйшыя паўнамоцтвы, чым былі да рэформы 2004 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?