Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам урада Андрэем Кабяковым правядзе ў Вашынгтоне перамовы з кіраўніцтвам Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта 7 кастрычніка на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, дэлегацыя на чале з Кабяковым 6–10 кастрычніка бярэ ўдзел у штогадовым пасяджэнні саветаў кіраўнікоў СБ і МВФ.

Падчас перамоў з кіраўніцтвам МВФ бакі абмяняюцца думкамі аб перспектывах эканамічнага развіцця Беларусі і далейшага супрацоўніцтва з фінансавай арганізацыяй з улікам паспяховага завяршэння праграмы «cтэнд-бай», паведаміў Савіных. Паводле яго слоў, будуць таксама абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з МВФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?