Халоднае малако, выпас свойскай жывёлы ў вёсцы Ілья Вілейскага раёна, фота Анатоля Клешчука, Звязда

Халоднае малако, выпас свойскай жывёлы ў вёсцы Ілья Вілейскага раёна, фота Анатоля Клешчука, Звязда

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 8 кастрычніка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад 0 да мінус 5°С, месцамі плюс 1–3°С, днём тэмпература паветра складзе плюс 6–13°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Ноччу замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 9–11°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад 0 да мінус 5°С, месцамі плюс 1–4°С;

днём плюс 6–13°С.

У Мінску 9 кастрычніка пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 8–10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?