Пікеты за Аляксандра Лукашэнку плаўна раскіданы па ўсёй сталіцы.
Маладыя людзі пад дзяржаўным сцягам і партрэтам лідэра заклікаюць распісацца за свайго кандыдата. Асаблівага ажыятажу сярод іх няма.

Хітом у інтэрнэце сталі здымкі, як подпісы за Лукашэнку збіраюць ля кінатэатра пад афішамі камедыі «Зноў ты» і фільма жахаў «Абіцель зла — 4».

Анекдатычны выпадак адбыўся ў панядзелак.
Прадпрымальнік Алесь Таўстыка выклікаў міліцыю на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку, бо тыя не мелі пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы. Ясна, што нікога не затрымалі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?