Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты пенсіянер Пятро Барысаў аб’ядноўвае сваю каманду з кандыдатам аб БХД Віталём Рымашэўскім.
Пятро Барысаў заяўляе аб падтрымцы Рымашэўскага.
Пасля заявы Рымашэўскі і Барысаў разам збіралі подпісы ля вакзала.
Афіцыйная заява аб зняцці Барысава з прэзідэнцкай кампаніі будзе агучана пазней.
Барысаў таксама прапанаваў астатнім кандыдатам зняцца на карысць Рымашэўскага, але адмовіўся казаць, колькі подпісаў сабрала за яго ініцыятыўная група.
Усе сябры ініцыятыўнай групы Барысава ад сёння пачынаюць працаваць на Рымашэўскага. Збіраць подпісы за сустаршыню БХД яны не могуць, то абмяжуюцца толькі агітацыяй.
Нагадаем, што мінскі
У яго ініцыятыўнай групе было 112 чалавек.
Такім чынам у прэзідэнцкай гонцы засталіся 16 чалавек:
лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч, першы намеснік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, беспрацоўны Сяргей Іваноў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, загадчык лабараторыі ў «Соснах» Іван Кулікоў, дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, старшыні аргкамітэта па стварэнні саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, работнік Віцебскага плодаагародніннага камбіната Сяргей Рыжоў, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар аргкамітэта па стварэнні БСДП Народная Грамада Мікалай Статкевіч, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка, дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.