Ніякія эканамічныя катаклізмы Беларусі не пагражаюць. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці.

«Які дэфолт?!», — сказаў ён, адзначыўшы, што дай бог, каб у наступным годзе сітуацыя ў сельскай гаспадарцы была такой жа, як сёлета.

«Крыху з хлебам не пашэнціла, а так у нас выдатны год», — адзначыў ён. «Вось і ўвесь дэфолт»,
 — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ні аб якім дэфолце ў Беларусі гаворкі не ідзе: у нас «ёсць што паесці, дзяцей накарміць

(дзяцей мы ў школах і дзіцячых садках накормім) і апрануць». «І тут нас не скавырнеш»,

— перакананы ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў наступнай пяцігодцы неабходна будзе надаць увагу канкрэтным пытанням удасканалення сацыяльнай сферы на вёсцы, дашліфаваць па шэрагу напрамкаў ужо зробленае. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што дзеці не павінны быць праблемай для бацькоў, асабліва на вёсцы, маючы на ўвазе,

што ў школу або дзіцячы садок іх павінны адвозіць і прывозіць на асобным аўтобусе.

«Бацькі будуць спакойныя, калі з дзецьмі будзе ўсё нармальна. Вось гэта нам трэба дашліфаваць у наступнай пяцігодцы і дабудаваць аграгарадкі, дзе гэта яшчэ не зроблена. Каб у вёсцы ў нас чалавек жыў, гадаваў дзяцей і быў абсалютна спакойны за іх будучыню. Нават калі дзіця ў горад не патрапіць, не уладкуецца ва ўніверсітэт — павінна ведаць, што патрэбна на вёсцы «, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?