07.10.2010 / 16:29

Дэпутаты на канфлікт з Расіяй не пайшлі 7

Парламент Беларусі на экстраным паседжанні прыняў вельмі стрыманую рэзалюцыю.

Парламент Беларусі на экстраным паседжанні 7 кастрычніка аднагалосна прыняў зваротную заяву па беларуска-расейскіх адносінах. Тэкст дакумента агучаны не быў.

Заява была распаўсюджана сярод парламентарыяў яшчэ раніцай, пасля чаго ў пасяджэнні абвясцілі перапынак да 16 гадзін для ўнясення паправак і прапаноў.

Як заявіў перад галасаваннем спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка,

новая рэдакцыя дакумента «атрымалася досыць вытрыманай».

«Наша пазіцыя ясная: дзейнасць ўсіх дзяржаўных інстытутаў і СМІ павінна быць накіравана не на разбурэнне, а на стварэнне і прымнажэнне дасягнутага».

Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова паведаміла, што ў заяве беларускія парламентарыі

заклікаюць сваіх расейскіх калегаў «не згубіць тое, што было дасягнута ў саюзным будаўніцтве за мінулыя гады».

* * *

Напярэдадні Дзяржаўная дума Расіі прыняла заяву «Аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах», у якой падкрэсліваецца, што стасункі Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі.

«Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае неўразуменне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — гаворыцца ў заяве.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Якуб Лапатка / Адказаць
07.10.2010 / 16:43
Схамянуліся! Беларусь супярэчыць іхняму ладу жыцьця. Іхняму ладу супярэчыць усё, што не па шэрсьці. Гэта сварка і разборка не народаў Расіі і Беларусі. А дэпутаты і прэзідэнты "страшно далекі оні от народа".
0
Кот / Адказаць
07.10.2010 / 16:45
Вось так яны "бацьку" i здадуць, як сцеклатару калi чаго. Бачыш каму плоцiшь дзеньгi i не малыя прытым? Гэтых гультаёу ды патэнцыйных здраднiкау павыганяць усiх трэба к ... мацерi.
0
Альховік Мікалай / Адказаць
07.10.2010 / 17:22
Тэкст дакумента агучаны не быў. ==== Помніце, як палатка ратыфікавала дамову аб мытным зьвязе таксама таемна. Нас, спадарства, прададуць задарма, а мы й не здагадаемся. Вось вам і ІНТЭГРАЦЫЯ ПАД ГРЫФАМ САКРЭТНА
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру