Міжнародны турнір па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай «Мемарыял памяці Вячаслава Сярова-2010» адбудзецца 22–24 кастрычніка на вяслярным канале Заслаўскага вадасховішча,

паведаміў старшыня ГА «БРІК» Алег Закржэўскі.

Рыбакі плануюць здзівіць гледачоў уловамі ляшча, плоткі, акуня, ярша і іншых відаў рыб.

Да спаборніцтваў будуць дапушчаны без адбору сем каманд, якія бралі удзел у чэмпіянаце Беларусі 2010 года, і замежныя каманды і спартсмены, якія бралі ўдзел у гэтых спаборніцтвах у мінулыя гады. Запрошаны рыбаловы-спартсменыэкстра-класа: чэмпіён свету 2009 года Ігар Патапаў (Расія), віцэ-чэмпіён свету Нормунд Грабоўскіс (Латвія), Юрый Радугін, Юрый Сіпцоў, Вячаслаў Барысаў, Сяргей Бурдак, а таксама каманды з Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны. Галоўным суддзёй зацверджаны Віктар Святошчык.

Сярод гасцей спаборніцтваў чакаюцца вядомыя ва ўсім свеце рыбаловы-спартсмены Георгій Утгоф, Ігар Гапонаў, Уладзімір Вішнякоў, Аляксей Пашукевіч, Аляксандра Дунаева, Генадзь Грыгор’еў, Аурэліус Паўлаўскас, Раймандас Баркаўскас, Ёнас Яблонскіс і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?