Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч здымае сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў.

Як паведаміў прэс-сакратар палітыка, адпаведную заяву Гайдукевіч падаў у ЦВК раніцай 8 кастрычніка.

Тлумачачы сваё рашэнне, Сяргей Гайдукевіч заявіў: ён лічыць, што

«выбары ў Беларусі — гэта спектакль, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя».

Паводле слоў палітыка, беручы ўдзел у цяперашняй кампаніі, ён хацеў паказаць, што карыстаецца падтрымкай людзей. Гайдукевіч лічыць сваю партыю самай моцнай у Беларусі, бо менш як за тыдзень яго ініцыятыўнай групе ўдалося сабраць 100.000 подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

«Я ведаю, што мяне людзі падтрымліваюць, але мы прынялі рашэнне, што далей браць удзел у выбарах няма сэнсу», — падкрэсліў Гайдукевіч.

Рашэнне аб удзеле Гайдукевіча ў выбарах прэзідэнта было прынята яшчэ ў 2008 годзе на з’ездзе ЛДП. У яго была самая вялікая ініцыятыўная група (10.483 чалавекі), у той час як у дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі — 8.403 чалавекі.

Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 і 2006 гадоў, падчас якіх за яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласавалі 2,48% і 3,5% беларускіх выбаршчыкаў.

Такім чынам, на пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?