Моладзевая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Георгій Кандрацьеў) прайграла зборнай Італіі ў першым матчы плей-оф за выхад у фінал моладзевага чэмпіянату Еўропы па футболе з лікам 0:2 (Дэстра, 30, Акака, 61).
Гульня прайшла ў Італіі, у горадзе Рыеці.
Матч у адказ пройдзе 12 кастрычніка ў Барысаве.
Пераможца двубою заваюе пуцёўку на моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе, што пройдзе ў чэрвені 2011 года ў Даніі.