Зборная Францыі выйграла ў суботу ў Румыніі 2:0 (Рэмі, Гуркюф) і выйшла на першае месца ў нашай футбольнай адборачнай групе. Матч прайшоў у Парыжы.

Нагадаем, што зборная Беларусі ў пятніцу згуляла ўнічыю ў гасцях з Люксембургам 0:0, а Албанія дома з Босніяй - 1:1.

Пасля 3-х тураў: Францыя - 6, Албанія, Беларусь - 5, Боснія - 4, Румынія - 2, Люксембург - 1.

У аўторак, 12 кастрычніка, гуляюць: Беларусь - Албанія, Францыя - Люксембург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?