20.10.2006 / 21:05

Як не паддацца расейскаму энэргетычнаму шантажу? 2

Праблема энэргетычнай бясьпекі зьяўляецца надзвычай актуальнай у сучасным сьвеце. Кожная краіна хоча мець пэўныя пастаўкі энэрганосьбітаў па нармальных цэнах, прычым зь некалькіх крыніц.

Праблема энэргетычнай бясьпекі зьяўляецца надзвычай актуальнай у сучасным сьвеце. Кожная краіна хоча мець пэўныя пастаўкі энэрганосьбітаў па нармальных цэнах, прычым зь некалькіх крыніц.

Пытаньне паставак нафты й газу ў Беларусь – гэта таксама надзённае пытаньне. Нядаўна расейскія нафтакампаніі абмежавалі пастаўкі «чорнага золата» на беларускія нафтапераапрацоўчыя заводы, абгрунтаваўшы рашэньне непаладкамі трубапроваду. У сваю чаргу з пачаткам 2007 году «Газпром» заявіў пра павышэньне для Беларусі цаны на газ у некалькі разоў.

У такой сытуацыі беларускае кіраўніцтва пачало шукаць выхад. На днях Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевам. Падчас спатканьня гаворка ішла пра пастаўкі касьпійскай нафты праз Украіну ў Беларусь. Прычым азэрбайджанскі лідар пазытыўна выказаўся пра згаданы праект. У сваю чаргу на бягучым тыдні адбылася сустрэча беларускіх і ўкраінскіх спэцылістаў, якія правялі перамовы пра ўстанаўленьня супольных, больш высокіх ставак за транзыт расейскага газу праз Беларусь і Украіну. Адным словам, ніхто ня хоча паддаваць расейскаму нафта-газаваму шантажу.

Ці магчыма стварыць наднацыянальныя энэргетычныя праекты, скажам, з удзелам Беларусі, Украіны, каўказскіх ды іншых дзяржаў? Эканаміст Станіслаў Гусак лічыць, што гэта неабходна рабіць ужо цяпер.

Я думаю, што гэта неабходна рабіць кожнай дзяржаве (мець альтэрнатыўныя крыніцы), якая хоча быць незалежнай. Для Беларусі гэта таксама важна. Я ведаю, што беларускі бок запрапанаваў Украіне прадумаць магчымую пастаўку нафты з трубапроваду Адэса-Броды ў Мазыр, на нафтапераапрацоўчы завод. Гэта можна зрабіць, хопіць правесьці рэканструкцыю нафтапампавальных станцый на нітцы Броды-Мазыр, каб яны маглі працаваць у рэвэрсным рэжыме. Прычым рэканструкцыя не патрабуе вялікіх фінансавых расходаў. Тое ж самае можна зрабіць у паўночным напрамку... Ёсьць тэрмінал у Вентспілсе, які стаіць некалькі год і не працуе. Можна згаданы тэрмінал выкарыстаць для перапампоўкі нафты з басэйна Балтыйскага мора на Наваполацкі НПЗ.

Пастаўкі нафты й газу Расея выкарыстоўвае ў якасьці прылады шантажа, прычым у адносінах ня толькі да суседніх краін. Ці ў такой сытуацыі Беларусі ўдасцца стварыць кааліцыю, у склад якой увойдуць Украіны, краіны Балтыі й Каўказу?

Сёньня відавочна, што гэта неабходна рабіць. Калі ў адзіночку, дык ні Беларусь, ні Ўкраіна ні Грузія не вытрымаюць таго палітычнага ціску, які будзе аказвацца з боку Масквы.

Я ўжо ўзгадваў тэрмінал у Вентспілсе... Латвія ўжо згодна аддаць гэты тэрмінал Расеі, прадаць за бязцэнак, каб толькі яго збыць. Гэты тэрмінал непрыбытковы ўжо шмат год, таму што яго будавалі для экспарту савецкай нафты за мяжу, а цяпер Расея не пастаўляе туды нафтапрадуктаў і нафты. Так што цяпер там людзі без працы сядзяць, і паўстала пытаньне, што зь ім рабіць. І Расея тут як тут, маўляў, давайце тэрмінал. Але б калі й Беларусь, і Латвія й Украіна былі разам і разам вырашалі гэтыя пытаньні, дык маглі б выкарыстаць вентспілскі тэрмінал для паставак нафты з Балтыкі ў Наваполацк. А ў Наваполацку з нафты зрабілі б ужо бэнзін, салярку ды іншае,- тое, што патрэбна.

Такім чынам, атрымалася б транснацыянальная інжнэрная камунікацыя, якая б адначасова працавала на некалькі дзяржаў.

Ужо некалькі месяцаў «Газпром» заяўляе, што падыме ў некалькі разоў цану на газ для Беларусі. Паводле Вас, ці ўсё ж такі «блакітнае паліва» падаражае?

Гэта шантаж, таму што Расея хоча амаль задарма купіць беларускую інфраструктуру: нафтапровады, газапровады, нафтапераапрацоўчыя заводы, іншыя хімічныя прадпрыемствы. Вядома, чаму гэта робіцца. Юрыдычна Беларусь можа быць незалежнай, але тэрыторыю кантралюе той, хто кантралюе інфраструктуру гэтай тэрыторыі. І Расея ў гэтым геапалітычным накірунку працуе вельмі актыўна. Лукашэнка адмовіўся прадаваць па той цане, якую Расея хацела заплаціць. І вось з гэтага боку Лукашэнка паступіў вельмі правільна, утрымліваючы сваю пазыцыю, і не здае яе, не здае беларускай маёмасьці. Ён разумее, што, прадаўшы стратэгічныя прадпрыемствы, Беларусь дэ-факта страціць сваю незалежнасьць. Гэтую незалежнасьць можна ўмацаваць, пабудаваўшы ў Беларусі атамную электрастанцыю, і каб гэты праект быў французскі альбо нямецкі.

Дарэчы, паявілася інфармацыя, быццам бы АЭС мелі б будаваць французы, а не расейцы.

...так, сапраўды, паявілася такая інфармацыя.

Калі пачнецца магчымае будаўніцтва, дык, здаецца, што Расея пастараецца, так бы мовіць, адрэзаць сабе кавалак беларускага энэргетычнага торту. І напэўна будзе старацца, каб АЭС будавалі не французскія, а расейскія фірмы.

Зразумела. Для прыкладу, Расея высмоктвае з энэргетычных рынкаў краін Міжмор’я больш як за 20 млд. даляраў у год. І яна хоча заваёўваць іншыя рынкі. Канешне ж, расейцы захочуць, каб на станцыі выкарыстоўвалася іх тэхналёгія, а не французская. Такім чынам, Расея будзе змагацца за заказ, і Лукашэнку будзе цяжка вытрамаць ціск з боку Крамля.

З эканамістам Станіславам Гусаком размаўляў Валера Саўко.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лагодніч / Адказаць
22.10.2006 / 20:17
Так. толькі аб"яднаушыся з краінамі Балтыі, Украінай, Малдовай. Грузіяй і Польшчай, дарэчы, бо і яна вельмі зацікаулена у альтэрнатыуных крыніцах ( як і уся Эуропа) можна паспяхова стварыць гэтыя крыніцы. І супрацьстаяць шаленаму ціску з боку усходняга монстра. Як бы разваліць яго на кавалкі. Бо толькі так можна аслабіць пастаянную пагрозу для усей Эуропы. А то ужо і немцы крычаць: рускія ідуць .А атамную станцыю- толькі не па расійскаму праэкту. Не хапала нам залежаць іі у пастауках урану ад Расіі і у яе спецыялістах па станцыях. Другога чарнобыля нам не трэба. Вось чаму неабходна пасябраваць і з суседзямі і усімі цывілізаванымі краінамі Захаду. Хопіць варожай рыторыкі у іх бок. А каб СМІ, асабліва тэлебачанне, не стварала з іх вобразау ворага, ачысціць СМІ ад пятай калоны Расіі. агентау яе уплыву і наогул агентау расійскіх спецслужбау. І не толькі СМІ, але пачысціць ад іх і усе другія органы кіравання. Што выклікае найбольшае раздражненне і непрыйманне рэжыму у апазіцыі? Антыбеларускасць, выкідванне адусюль беларускай мовы і культуры. але гэта ж даволі легка і без усялякіх для улады згуб паправіць. Перавесці вяшчанне на усіх каналах дзяржаунага тэлебачанняна беларускую мову, гэтак сама і школы, і ВНУ. НАрод будзе задаволены, спадзе нашсат напружанне у грамадстве.
0
Jefferson Airplane / Адказаць
23.10.2006 / 15:42
Когда-то еще в далеком 93-м году в уставе БНФ было такое положение: создать балто-черноморский союз стран Балтии, Украины и Беларуси. Сейчас, в свете энергетических проблем, видно, насколько дальновидной была та идея.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру