У розыгрышы гандбольнай Лігі чэмпіёнаў у заключным матчы 3-га тура групы С венгерскі «Пік» разграміў дома дацкі «Ольбарг» — 37:28 і выйшаў на 3-е месца.

Нагадаем, што ў чацвер, 7 кастрычніка, мінскія дынамаўцы прайгралі на сваёй пляцоўцы «Чэхаўскім мядзведзям» (Расія) з лікам 27:34 і цяпер займаюць 4-е месца.

Турнірнае становішча: «Вальядалід» — 5 балаў, «Чэхаўскія мядзведзі» — 5, «Пік» — 4, «Дынама» — 2, «Ольбарг» — 1, «Кадэтэн» (Шафхаузен) — 1.

Мінчукі у першым туры прайгралі ў Мінску «Вальядаліду» (30:35), а ў 2-м туры выйгралі ў Мінску ў «Піка» — 33:29.

У наступным туры мінскія дынамаўцы выступяць на пляцоўцы «Ольбарг» (17 кастрычніка), 28 лістапада згуляюць дома з «Кадэтэнам».

Каб трапіць у наступны этап (плей-оф), трэба заняць месца не ніжэй за чацвертае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0