Галоўны трэнер зборная Беларусі па футболе, Бернд Штанге, правёў прэс-канферэнцыю перад матчам з камандай Албаніі, які адбудзецца заўтра вечары на мінскім стадыёне «Дынама».

Як і чакалася, журналістаў больш цікавіла мінулая гульня з Люксембургам, якая нечакана скончылася з нічыйным вынікам 0:0.

Каментуючы гульню з камандай Люксембурга, Штанге зазначыў наступнае: «Не трэба ў паніку ўпадаць. Калі мы згулялі з Францыяй і выйгралі, то ўсе нас хвалілі. У аэрапорце сустракалі. А зараз хваля крытыкі. Гэта футбол. Тут адбываецца ўсё». Трэнер беларускай зборнай таксама распавёў, што пасля гульні каманда была разгубленая, настрой адмоўны, аднак на сёння псіхалагічная сітуацыя ў камандзе стабілізавалася.

Прычыны не самага прыемнага выніку Б.Штанге патлумачыў памылкамі ў тактыцы:

«Мы шмат выкарыстоўвалі высокія перадачы. Гэта была нашая памылка.
Каманда Люксембурга лёгка з імі спраўлялася. У дадатак, нам не хапала апошняга таленавітага паса».

Гаворачы пра заўтрашнюю гульню з Албаніяй, трэнер беларускай зборнай зазначыў, што беларусы павінны абавязкова перамагаць і ў Мінску, і ў Ціране. «Албанія — стабільная каманда з моцнай абаронай, якую складаюць вялікія і моцныя хлопцы. Але гэтая зборная не настолькі моцная, як Францыя, Румынія і Боснія. Таму я лічу, што мы павінны перамагаць у гульнях з албанцамі», — зазначыў нямецкі спецыяліст.

Штанге таксама паведаміў, што лічыць выступленне беларускай каманды ў адборачным турніры вельмі ўдалым:

«У чатырох гульнях мы прапусцілі толькі адзін мяч. Гэтым вынікам можа ганарыцца любы трэнер. Гэта паказчык моцнай каманды».

На перадматчавай прэс-канферэнцыі таксама было паведамлена, што Аляксандр Глеб, хутчэй за ўсё, праз слабую фізічную форму прапусціць гульню з Албаніяй. Не зможа ў ёй узяць удзел і дыскваліфікаваны Карніленка.

***

Матч Беларусь — Албанія адбудзецца 12 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама». Прамая трансляцыя на тэлеканале АНТ пачнецца ў 20.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?