Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска пачынаецца суд над актывістам кампаніі «Гавары праўду» Міхасём Башурам. Яго падазраюць у падробцы дакументаў (завышэнне заробку ў даведцы, каб атрымаць крэдыт банку).
Башуру пагражае да 5 гадоў абмежавання волі.
Міхась Башура знаходзіцца пад арыштам 8 жніўня.
На суд прыйшлі каля 30 чалавек, у тым ліку лідар кампаніі «Гавары праўду!», патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, кіраўнік штаба Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выдавецтва «Галіяфы» Зміцер Вішнеў.
Прывезлі Башуру. Слуханні перанеслі на
15:40
Прайшоў допыт Башуры. Ён зазначыў, што ў падробцы даведкі для атрымання льготнага крэдыту не было злога ўмыслу, і ён памылкова завысіў сабе заробак (маўляў, чым быў меншы заробак, тым лягчэй было атрымаць крэдыт). Башура сам сабе рабіў даведку, бо бухгатарка знаходзілася ў адпачынку.
Суддзя К.І.Палулех па хадайніцтве пракурора забараніў у зале суда фота і відэаздымку.