pressball.by

pressball.by

Мінскае «Дынама» спыніла серыю з пяці паразаў запар, выйграўшы 11 кастрычніка на «Мінск-Арэне» ў падмаскоўнага «Атланта» па булітах з лікам 2:1.

Гульня была адметная ў і тым, што вароты гасцей бараніў былы гулец «Дынама» - і зборнай Беларусі - Віталь Коваль, які перайшоў у падмаскоўны клуб за некалькі дзён да пачатку сезона ў КХЛ.

Коваля на перадматчавай прэзентацыі сустрэлі апладысментамі. Як і пасля матчу віталі авацыяй: Коваль быў прызнаны ў «Атланта» найлепшым гульцом.

«Дынама» першым павяло ў ліку, на 18-й хвіліне вызначыўся Неміроўскі, але ў пачатку трэцяга перыяда Эдвард Левандоўскі зраўняў лік. Да канца 3-га перыяда лік не змяніўся, хоць «Дынама» тры хвіліны гуляла ў большасці (за грубую гульню на 5 хвілін быў выдалены Хаміцкі — потым было выдаленне ў мінскага клуба).

Овертайм (другі для «Дынама» у гэтым сезоне) скончыўся нічым і былі прызначаныя першыя ў гэтым сезоне для «Дынама» буліты.

Пераможны буліт закінуў Джэф Плат.

Мезін адбіў два буліты, а затым Мазякін трапіў у штангу.

Такім чынам «Дынама» спыніла серыю з пяці паразаў запар, набраўшы сёння 2 пункты.

Сёння таксама быў усталяваны антырэкорд наведвальнасці матчаў на «Мінск-Арэне». За матчам назіралі ўсяго 6 050 гледачоў.

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер гасцей Вячаслаў Уваеў зазначыў, што каманда задаволена, што ўзяла ачко ў Мінску.

Марэк Сікора: «Я задаволены, што мы ўзялі два ачкі. Не ўсё атрымліваецца, пасля пяці паразаў запар было цяжка гуляць, гульцы баяцца памыліцца.

Спадзяюся, што будзем выйграваць у будучыні, спадзяюся што каманда збярэцца».

Пан Сікора таксама панаракаў на тое, што апошнім часам «Дынама» мала забівае. Апроч атыпічнай гульні з «Югрой» (4:7), у наступных трох матчах на выездзе клуб закідваў па дзе шайбы за гульню (усе матчы скончыліся з лікам 2:4), з «Лакаматывам» ў Мінску наогул была закінута адна шайба, сёння ў гульні — таксама адна.

«Галоўнае пакуль не прапускаць у абароне», — рэзюмаваў чэшскі спецыяліст.

Марэк Сікора таксама выказаўся наконт магчымага з’яўлення на лёдзе галкіпера Роберта Эша, які днямі перайшоў у «Дынама». «Эш трэніруецца двойчы на дзень, але мне зараз цяжка пра гэта казаць.

Андрэй (Мезін) сёння адстаяў выдатна»
Наступны матч «Дынама» правядзе ў сераду ў Мінску супраць «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад), у пятніцу, 15 кастрычніка, гульня супраць «Северсталі».

Канферэнцыя Захад: АХК "Дынама" - 30 пунктаў (13 гульняў), Тарпеда - 23 (12), Северсталь -- 22 (12), Дынама Рыга, СКА -- 22 (14), Лакаматыў -- 20 (11), Дынама Мінск - 19 (14), Атлант - 15 (12), ЦСКА -- 13 (15), Спартак - 15 (14), Віцязь - 7 (13).

***

Лік па перыядах: 1:0, 0:0, 0:1, 0:0, 1:0.

Шайбы: 1:0 — 17:20 — Неміроўскі (Кулакоў, Плат).

1:1 — 40:45 Эдвард Левандоўскі (Васільеў).

Буліты: Мялешка («Дынама») — не забіў, Мазякін — не забіў (Мезін адбіў), Плат — гол, Іргл — гол, Глазачаў (Дынама) — не забіў, Велмуд — не забіў (Мезін адбіў)$ Мазякін (штанга), Плат — гол.

***

«Дынама»: Мезін; Глазачаў — Штумпел (капітан) — Спірыдонаў; Касцючонак — Подградскі; Неміроўскі — Плат — Кулакоў, Мойжыш — Петрашак; Мялешка — Стась — Дзямагін, Генры — Антонаў; Міхалёў — Варламаў — Качаткоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?