Грамадства

Замест сына генерала Сухарэнкі ў Страсбург паехаў сын генерала Крывашэева

Некаторыя жартам называюць пасаду першага сакратара Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Радзе Еўропы ў Страсбургу трамплінам для генеральскіх сыноў.

Нагадаем, што не так даўно ў Страсбургу разам з дарадцам прадстаўніцтва Беларусі пры Радзе Еўропы Андрэем Бушылам працаваў сын былога старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі Андрэй. Адносна нядаўна Андрэй Сухарэнка вярнуўся ў Мінск — пайшоў на павышэнне. А ягонае месца заняў сын генерал-маёра Юрыя Крывашэева Дзмітрый.

Генерал Юрый Васільевіч Крывашэеў зараз працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Ён узначальвае галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі.

Яшчэ Крывашэеў з’яўляецца сакратаром атэстацыйнай камісіі, створанай пры кіраўніку дзяржавы, старшыня якой — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

У студзені 2006 года Юрый Васільевіч быў прызначаны выконваючым абавязкі дзяржсакратара Рады бяспекі. Але на гэтай пасадзе ён быў не вельмі доўга. Раней палкоўнік КДБ Юрый Крывашэеў працаваў адным з намеснікаў дзяржсакратара Рады бяспекі, узначальваў аддзел супрацоўніцтва ў галіне міжнароднай бяспекі Рады бяспекі.

У свой час, прызначаючы Юрыя Крывашэева на пасаду намесніка дзяржсакратара, А.Лукашэнка заўважыў, што гэтую асобу яму рэкамендавалі людзі, якім ён асабіста давярае. Юрыя Крывашэева кіраўнік дзяржавы назваў чэсным чалавекам.

Званне генерал-маёра Юрый Крывашэеў атрымаў 22 лютага 2008 года.

Год таму Андрэй Сухарэнка ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці дапамагаў яму бацька працаўладкавацца.

Я не хацеў бы абмяркоўваць сваю біяграфію», — адказаў ён. І дадаў, што з бацькам ніколі не абмяркоўвае працоўныя моманты.

Малады дыпламат Дзмітрый Крывашэеў не хоча, каб нехта лічыў, што сваім цяперашнім месцам працы ён абавязаны бацьку. І таму нават сваім калегам Дзмітрый Юр’евіч стараецца не казаць, што ягоны тата — генерал пры пасадзе. А калі Крывашэеву-малодшаму задаюць гэтае пытанне ў лоб, ён просіць не засяроджваць увагу на гэтым факце.

Тым не менш газета пацікавілася, ці дапамагае генерал будаваць кар’еру свайму сыну-дыпламату.

— Гэта плёткі, што я быццам бы дапамагаю сыну рабіць кар’еру, — вельмі спакойна адказаў Юрый Крывашэеў.

— Зразумейце мяне правільна, я не хацеў бы даваць нейкія каментарыі на гэтую тэму. Мой сын бліскуча скончыў вышэйшую навучальную ўстанову. А я не ўвесь час на гэтай высокай пасадзе, таму навошта гаварыць пра тату, калі сын вучыцца і працуе самастойна? Давайце, калі ласка, будзем прыстойнымі і чэснымі…

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць