Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце самагубства мінскай школьніцы.

Трагедыя адбылася 11 кастрычніка каля 21.30. Вучаніца 9-га класа адной са сталічных школ выкінулася з агульнага балкона 19-га паверха жылога дома на вуліцы Матусевіча (Фрунзенскі раён). Матывы самагубства высвятляюцца. Вядома, што ў гэтым доме дзяўчына не жыла.

Чатырма гадзінамі раней у Заводскім раёне скончыў жыццё самагубствам 23-гадовы мінчанін.

Мужчыну знайшлі ў пятлі на балконе яго кватэры. Малады чалавек прыйшоў з вуліцы, нічога не тлумачачы, выйшаў на балкон і павесіўся. У гэты час у кватэры знаходзіліся сваякі. Матывы ўчынку высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?