Беларускі спецыяліст Леанід Кучук вярнуўся ў «Шэрыф» з Ціраспаль, паведамляе «Прессбол».

Гэтым разам — на пасаду спартыўнага дырэктара. У студзені гэтага года ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера пасля шасці гадоў супрацоўніцтва. Затым Кучук на працягу шасці месяцаў працаваў з «Салютам» з Белгарада — камандай з першай расійскай лігі, паведамляе football.by

«Шэрыф», які з’яўляецца супернікам барысаўскага БАТЭ па групавым турніры Лігі Еўропы, трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі. Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі, 4 лістапада каманды згуляюць у Мінску.

Пасля 2-х тураў: БАТЭ — 4, Шэрыф, AZ — 3, «Дынама» Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?