Украіна мае намер ажыццявіць выпрабавальную прапампоўку 80 тысяч тон венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ужо ў канцы лістапада 2010 гады. Для гэтага прыйдзецца пераключыць нафтаправод «Адэса-Броды» ў аверсны рэжым.

«Выпрабавальны пуск, я думаю, будзе ў канцы лістапада», — заявіў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Бойка са спасылкай на пратакольнае рашэнне, прынятае ўрадам.

Нафтаправод «Адэса-Брады» працуе ў рэверсным рэжыме ў накірунку Адэсы. Венесуэльская нафта пастаўляецца ва Украіну танкерамі па моры, а ў Беларусь перапраўляецца чыгункай.

Па дадзеных Мінпаліўэнерга Украіны, краіна мае тэхнічныя магчымасці для прыёму нафты ў чарнаморскіх портах краіны, яе перавальванні і далейшага транспартавання ў Беларусь з выкарыстаннем чыгуначнага і трубаправоднага транспарта ў адпаведнасці з прапанаванымі беларускім бокам аб’ёмамі — да 4 мільёнаў тон нафты ў перыяд з 1 траўня 2010 па красавік 2011 году з наступным павелічэннем да 10 мільёнаў тон нафты ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?