Падзеі ва ўкраінскім урадзе выклікаюць на Захадзе раздражненьне. Бо зараз краіна магла б зблізіцца з ЭС, піша Герхард Гнаўк, Die Welt, Нямеччына.

Словы, якія сёньня, амаль праз два гады пасьля мірнай рэвалюцыі, Заходняя Эўропа адрасуе ўкраінцам, зьбіваюць іх з панталыку. Згодна з апытаньнямі, грамадзяне ЭЗ лічаць Украіну больш падрыхтаванай да ўступленьня ў ЭЗ, чым Турцыю. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі ЭЗ і эўрапейскіх дзяржаў гавораць Кіеву, што яны не гатовыя разглядаць сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе нават у якасьці пэрспэктывы. Пры гэтым ужо не гаворыцца, як раней, што прычына складанасьцяў – у краіне-кандыдаце. Наадварот, «прычыны ў самім Эўразьвязе, яны ніяк не зьвязаныя з працэсам рэфармаваньня Ўкраіны». Гэтак на днях амаль ва ўнісон заявілі нямецкі пасол і прадстаўнік ЭЗ у Кіеве. Упаўнаважаны Брусэлю па вонкавай палітыцы Саляна, які ўчора прыбыў у Кіеў на перамовы, напэўна, скажа прыкладна тое ж самае.

Такім чынам, справа ў тым, каб напоўніць сэнсам і пэрспэктывай прастору між сёньняшнім станам і праграмай максымум, праграмай на ўступленьне. Заплянаванае новае рамачнае пагадненьне пра супрацоўніцтва, і яго падпісаньне мусіць быць паскорана на саміце Ўкраіна-ЭЗ, якія адбудзецца праз тыдзень у Хельсынкі. Энэргетычная палітыка – гэта тэма размовы між Брусэлем і Кіевам, і яна тым важнейшая, чым актыўней, як стала вядома, адпаведныя расейскія і нямецкія канцэрны плянуюць будаўніцтва новага абыходнага шляху, новага праекту пасьля спрэчнага Паўночна-Эўрапейскага газаправоду.

Тым часам украінскі прэзыдэнт Юшчанка атрымаў учора новую паразу — адстаўку пяці блізкіх яму міністраў. Захад таксама зьбіты з панталыку тымі навінамі, якія ён атрымлівае зь Кіеву.

Фота 5tv.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?