Кіраўнікі дыпляматычных місій пятнаццаці краінаў Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі, знаходзяцца зь візытам у Эўрарэгіёне «Нёман». У склад дэлегацыі ўваходзіць і надзвычайны і паўнамоцны пасол Нямеччыны ў Беларусі.

Марцін Гекер: «Адна з галоўных мэтаў нашай паездкі – атрымаць уяўленьне пра супрацоўніцтва ў сумежных з ЭЗ раёнах. З уласнага досьведу мы ведаем, наколькі важна мець па суседзтве радыёстанцыі, якія распаўсюджваюць непадцэнзурную, свабодную інфармацыю. Такія радыёстанцыі ўжо існуюць, да прыкладу, у Вільні і Беластоку. У Горадні мы гутарылі з журналістамі, якія жаліліся на вельмі нязначную падтрымку гэтых праграмаў. Нягледзячы на тое, што ўсе яны дамагаюцца адной і той жа мэты: распаўсюджваць разнастайную і свабодную інфармацыю. У мінулым ЭЗ ужо вылучыў нямала грошай на падобныя праекты. Думаю, Эўразьвязу цяпер варта ацаніць тое, якім попытам карыстаюцца так званыя «альтэрнатыўныя» радыёпраграмы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?