Курманбек Бакіеў заяўляе, што па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне карэспандэнту кіргізскай службы «Радыё Свабода».

Такім чынам ён аспрэчыў нядаўнія паведамленні шэрагу СМІ, па інфармацыі якіх Бакіеў вылецеў у Турцыю ў пачатку кастрычніка разам з Аляксандрам Лукашэнкам, які наведаў гэтую краіну з рабочым візітам.

«Я чуў пра гэта, гэта няпраўда, — сказаў Бакіеў. — Я нікуды не выязджаў, я да гэтага часу ў Беларусі.

Я павінен паўтарыць яшчэ раз: я не планую вяртацца ў Кыргызстан. Пакуль рана падымаць гэтую тэму».

На пытанне аб тым, ці займаецца ён у Беларусі бізнесам і за кошт чаго цяпер жыве, Курманбек Бакіеў адказаў: «Я працаваў у якасці мэнэджэра ў розных месцах з 1985 года. Дзякуючы гэтаму ў мяне дастаткова грошай, каб забяспечыць сваю сям’ю ўсім».

Бакіеў таксама абверг інфармацыю пра тое, што ён нібыта фінансаваў з-за мяжы тыя партыі, якія атрымалі месцы ў парламенце Кыргызстана на выбарах 10 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?