Ацэньваць маёмасць, якія выносіцца на таргі, цяпер могуць толькі дзяржаўныя арганізацыі. Такая норма зьявіцца ў беларускім заканадаўстве пасля таго, як 14 кастрычніка палата прадстаўнікоў прыняла шэраг зменаў і дапаўненняў у кодэксы, якія тычацца маёмасці.

Яшчэ адна зьмена закранае вынікі таргоў. Дагэтуль, калі ў таргах удзельнічаў адзін суб’ект, вынікі прызнаваліся несапраўднымі.

Цяпер жа вынік таргоў будзе лічыцца сапраўдным нават з адзіным патэнцыйным пакупніком, калі сума, якую той гатовы заплаціць, на 5% перавышае заяўленую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?