Амаль палова расіян (47%) лічаць, што паміж Масквой і Мінскам склаліся дрэнныя адносіны. Пра гэта сведчаць вынікі ўсерасійскага апытання, праведзенага Фондам Грамадская думка. Пры гэтым

толькі 16% рэспандэнтаў ахарактарызавалі расійска-беларускія адносіны як добрыя.

Па дадзеных даследавання, у паляпшэнне сітуацыі верыць 20% расіян, 8% прытрымваюцца процілеглага меркавання. Кожны чацвёрты рэспандэнт (25%) упэўнены, што адносіны дзвюх краін не зменяцца і праз год. 47% не змаглі адказаць.

Адказваючы на пытанне, чаму ў Масквы і Мінска паўсталі праблемы, 12% расіян заявілі, што ва ўсім вінаваты прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які «вядзе няслушную палітыку ў адносінах да РФ».
Яшчэ па 6% рэспандэнтаў лічаць, што «ўлады дзвюх краін не могуць знайсці агульную мову» і што прычынай з’яўляецца «газавы канфлікт».

У якасці прычын таксама называліся ўнутраная палітыка Лукашэнкі, яго палітычная гульня напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама дзеянні расійскіх улад.

Кажучы пра сваё стаўленне да Лукашэнкі, 57% грамадзян РФ паведамілі, што ён ім абыякавы. 20% ставяцца да яго дрэнна, 12% — добра, а 1% не ведае, хто гэта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?