15.10.2010 / 16:37

Гаспадарчы суд Мінска ліквідаваў «Правы альянс» 1

Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб ліквідацыі інфармацыйна-кансалтынгавай установы «Правы альянс», паведаміў кіраўнік арганізацыі Юрый Карэтнікаў.

Паводле яго слоў, ІКУ «Правы альянс» была зарэгістравана 19 чэрвеня 2009 года адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Мінска. Іск аб пазбаўленні рэгістрацыі быў пададзены ў суд Мінгарвыканкамам.

Як паведаміў Карэтнікаў, Мінгарвыканкам у сваім іску спасылаўся на раздрукоўкі з невядомых кіраўніцтву «Правага альянсу» інтэрнэт-сайтаў, у якіх гаварылася, што арганізацыя бярэ ўдзел у палітычнай дзейнасці. «Мы сцвярджаем, што да гэтых сайтаў адносінаў не маем. „Правы альянс“ згодна са статутам — арганізацыя не палітычная, а сацыяльная», — зазначыў Карэтнікаў.

Тым не менш,

суд прыняў да ўвагі довады Мінгарвыканкама і пастанавіў пазбавіць арганізацыю афіцыйнай рэгістрацыі ў сувязі з нестатутнай дзейнасцю.

Як сказаў Карэтнікаў, гэтае рашэнне будзе абскарджана ва «ўсіх магчымых інстанцыях». «Спачатку мы звернемся з апеляцыяй у Гаспадарчы суд Мінска. Калі рашэнне суда гэтай інстанцыяй адменена не будзе, мы будзем звяртацца з касацыйнай скаргай у Вышэйшы гаспадарчы суд», — заявіў ён.

***

«Правы альянс» вядомы тым, што праводзіў у Мінску антыалкагольныя і антынаркатычныя пікеты.

У 2009 годзе арганізацыя пачала кампанію па забароне сумесяў для курэння кшталту «спайс». У студзені 2010 года такія сумесі былі прыраўнаваны да наркатычных рэчываў, а за іх распаўсюджванне прадугледжана крымінальная адказнасць.

Арганізацыя таксама праводзіла кампанію «Антымак», скіраваную на забарону продажу ў Беларусі насення опійнага маку.

0
luniz / Адказаць
15.10.2010 / 20:37
Спадзяюся, хлопцам гэта не будзе замінаць працаваць надалей, хіба адзіная непрадажніцкая структура ў краіне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру