Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у ходзе маючага адбыцца рабочага візіту венесуэльскага лідэра ў Беларусь абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах.

На 16 кастрычніка запланаваны перамовы лідэраў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складах, па выніках якіх плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

У ходзе візіту Уга Чавес таксама наведае культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна» і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Акрамя таго, увазе высокага госця будзе прадстаўлена экспазіцыя нафтагазавага абсталявання, якое выпускаецца ў нашай краіне. Прэзідэнт Венесуэлы азнаёміцца з працай і магчымасцямі будаўнічай галіны Беларусі, наведае адну з будпляцовак ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?