23 кастрычніка адбылася папярэдняя (для прадстаўнікоў СМІ) прэзэнтацыя фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага «Урокі беларускай мовы. Моладзь супраць Лукашэнкі». Прэзэнтацыя для шырокай грамады адбудзецца праз некалькі тыдняў.

Фільм польскага рэжысэра прысьвечаны падзеям у Беларусі падчас апошняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Як гаворыцца ў відэазвароце, запісаным самім рэжысэрам, галоўны герой стужкі — беларуская моладзь, якая была асноўным рухавіком вясновых акцыяй пратэсту. У фільме расказваецца пра жыцьцё вучняў гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Аповед вядзецца ад імя Франака Вячоркі, былога ліцэіста. Такая пэрсанафікацыя, на думку стваральніка «Урокаў беларускай мовы», дазваляе лепш зразумець астатнюю беларускую моладзь, што актыўна ўдзельнічае ў беларускім палітычным жыцьці.

Міраслаў Дэньбінскі вядомы эўрапэйскім гледачам, апрача ўсяго, сваёй стужкай пра Памаранчавую рэвалюцыю ва Ўкраіне. Сакавіцкія падзеі ў Менску ён здымаў па частках: на Дзень Волі здолелі тарпіць толькі два супрацоўнікі здымачнай групы, рэжысэра не прапусьцілі праз мяжу і яму давялося кіраваць здымкамі праз Інтэрнэт.

Неўзабаве фільм будзе паказаны ў Варшаве, Ляйпцыгу, Амстэрдаме, Маскве. Стужку ўжо закупілі тэлеканалы Польшчы, Нямеччыны, Эстоніі, Латвіі, Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?