Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік перадвыбарчага штабу Уладзіміра Някляева, правядзе ноч у кругласуткавым пікеце ля менскага ГУМу. «Калі нашы людзі там стаяць, то чаму я не магу. Я павінен падтрымаць іх. Паказаць, што гэта не толькі піяр, але і праца кожнага з нас», — паведаміў спадар Дзмітрыеў.
Ён таксама заклікаў усіх грамадзян Беларусі падтрымаць пікеты дэмакратычных кандыдатаў усім, чым толькі можна: «Мы сёння распачалі акцыю падтрымкі пікетаў. Не толькі ў Менску, але і па ўсёй Беларусі. Запрашаем ахвотных далучацца да нас, прадэманстраваць салідарнасць з дэмакратычнымі кандыдатамі. Гэта вельмі важна», — зазначыў кіраўнік штабу Уладзіміра Някляева.
Пікетаваць увечары пятніцы ля ГУМа таксама збіраецца спявак Зміцер Вайцюшкевіч.