Рыга, сталіца Латвіі, прызнаная самым танным у свеце горадам для паездак турыстаў.

Як паведамляе Delfi са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага адным з вядучых інтэрнэт-парталаў, які займаецца браніраваннем гатэляў.

Апытанне паказала, што ў Рызе нумар у гатэлі за суткі ў сярэднім каштуе 83 долары. На другім месцы ў спісе найбольш танных пунктаў прызначэння для паездак турыстаў стаіць Талін, дзе сярэдні кошт нумара ў гатэлі роўная 86 доларам. Далей ідуць Бангкок, Варшава і Будапешт. А самым дарагім горадам для падарожжаў прызнаная Жэнева, дзе сярэдняя цана нумару складае 248 долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?