Маё інтэрв’ю агенцыі «Інтэрфакс» выклікала дыскусіі ў інтэрнэце. З-за вялікай колькасьці водгукаў вырашыў удакладніць некаторыя моманты.
Па-першае. Як я сказаў у інтэрв’ю, я не лічу, што прэзідэнт павінен займацца вяртаннем сімвалаў. Пытанне нацыянальнай сімволікі занадта важнае і глабальнае, каб даверыць яго адной асобе. Я думаю, што змена нацыянальнай сімволікі павінна суправаджацца шырокай дыскусіяй у грамадстве, і адбывацца пасля адпаведнага рашэння дэмакратычна абранага парламента.

Па-другое. Паколькі Беларусь — маладая дзяржава, дзе няма былых прэзідэнтаў, з гэтай праблемай сутыкнецца наступны кіраўнік краіны. Я ўпэўнены, што неабходна будзе урэгуляваць прававы статус былога кіраўніка краіны. Якім будзе гэты статус — будзе залежаць ад канкрэтных абставінаў.

Па-трэцяе. Паводле інтэрв’ю, дадзенага мною «Інтэрфаксу», «Наша Ніва» апублікавала кароткі артыкул, які выклікаў шмат негатыўных каментароў. Тэкст артыкулу «Міхалевіч не збіраецца вяртаць сцяг і герб» фактычна ўяўляе сабой кампіляцыю вырваных з кантэксту фразаў. Заахвочваю прачытаць першакрыніцу, і скласці ўласнае меркаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?