Сёньня, у аўторак, Аляксандар Лукашэнка прыме даверчыя лісты ў Надзвычайных і Паўнамоцных паслоў сямі дзяржаваў. Шэсьць зь іх – гэта такія гіганты сусьветнай палітыкі, як Гана, Малі, Бангладэш, Мальта, Манголія і Панама. Таму кульмінацыяй афіцыйнай цырымоніі будзе, безумоўна, спатканьне кіраўніка Беларусі з новай амбасадаркай Злучаных Штатаў Амэрыкі Карэн Ст’юарт. Можна чакаць, што беларускі прэзыдэнт у часе гэтай сустрэчы выкажацца на тэму стану і пэрспэктываў беларуска-амэрыканскіх адносінаў, якія зачакаліся нармалізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0