Набыў моц прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да20-гадовага мясцовага жыхара.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, ноччу 9 снежня 2009 года
ў пад’ездзе шматпавярховага жылога дома ў Мінску быў знойдзены труп мужчыны з множнымі нажавымі раненнямі.
У канцы студзеня 2010 года праваахоўныя органы па падазрэнні ва ўчыненні забойства затрымалі жыхара сталіцы 1990 года нараджэння.
Устаноўлена, што ў дзень учынення злачынства ён распіваў спіртныя напоі з прыяцелем. Жадаючы знайсці грошы на набыццё алкаголю, малады чалавек
зайшоў у пад’езд жылога дома, дзе званіў у кватэры і патрабаваў грошай. Атрымаўшы катэгарычную адмову ад аднаго з жыхароў, ён нанёс яму не менш чым 10 удараў нажом,
пасля чаго знік з месца злачынства.
Судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым ва ўчыненні забойства і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 18 гадоў.