У выходныя ва ўкраінскім горадзе Луцку прайшоў чэмпіянат «Зь любоўю да сала». Лёзунг імпрэзы: «Саламаны ўсіх краёў, яднайцеся!» Чэмпіянат адбыўся пры ўдзеле Акадэміі аграрных навук Украіны, прадстаўнікоў «Кнігі рэкордаў Гінэса».

На чэмпіянат прыехаў і адзіны прадстаўнік Беларусі – адвакат з Кобрыну Сяргей Магонаў. (Магонаў: ) «Ацэньваліся ўдзельнікі – хто больш зьесьць. Таксама быў парад прыгажосьці сьвіней. Былі прэзэнтаваныя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Ўкраіны».

Беларус Сяргей Магонаў, на жаль, пераможцам ня стаў.

(Магонаў: ) «Я ўдзельнічаў у чэмпіянаце па паяданьні сала. Зьеў, праўда, ня надта многа. Выйграў спадар з Луцку. Пастаўленая была задача зьесьці кіляграм сала за 20 хвілін. Праўда, з хлебам, з цыбуляй, часныком і вадой. І ён «умяў» гэтае сала. А я крыху не дацягнуў, зьеў толькі палову... Украінцы ўпікнулі мяне, што ў нас дранікі, у грузінаў – шашлыкі. Я кажу: «У нас ня толькі дранікі, у нас і сала. Беларусы таксама любяць сала, як і ўкраінцы». Мы можам аспрэчваць, можам давесьці, што наша сала нават лепшае, і што беларусы таксама любяць сала і яго паважаюць ня менш за ўкраінцаў. І ўмеюць яго гадаваць і рабіць…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?