Вытворца «Саманда» прапануе выбраць для яго назву.

Кампанія «Юнісон», якая займаецца зборкай аўтамабіляў «Samand LX» у Беларусі, мае пэўныя планы на выпуск беларускага аўтамабіля. Але пакуль іх не агучвае.

Цяпер вырашаецца пытанне з назвай. На сайце samand.by праводзіцца адмысловае галасаванне, у якім акцэнт робіцца на мове.

Бальшыня апытаных хоча, каб марка аўто была беларускамоўнай,

а само слова неабавязкова павінна быць звязана з краінай.

Іранскі легкавы аўтамабіль «Samand» у Беларусі пачалі збіраць у 2006 годзе.

* * *

Першым беларускім аўтамабілем можна лічыць мадэль, якая з’явілася ў пачатку мінулага стагоддзя ў Вільні. Гэта было раскошнае аўто, якое пастаўлялася кіраўнікам еўрапейскіх краін. Выпушчана было каля 15 аўтамабіляў. У пачатку 1990-х у Слоніме на базе «Масквіча» выпускалі легкавікі «Шчара» і «Сланяня». Іх і сёння можна бачыць на вуліцах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?