Сёньня ў сьвеце адзначаецца Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. 61 гадоў таму, 24 кастрычніка 1945 г., набыў законную моц Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Сярод 51 краіны-заснавальніцы ААН была таксама Беларусь.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў мае ў Беларусі прадстаўніцтвы пятнаццаці сваіх падразьдзяленьняў. Сярод іншых гэта – Міжнародная арганізацыя працы, Дзіцячы фонд, Усясьветны банк і іншыя. Найбольш буйныя і плённыя праграмы – гэта супрацьстаяньне СНІДу, гандлю людзьмі і інш.

Ад мінулага году ў Беларусі зьвіўся Гімн Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. На беларускую мову яго пералажыў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?