Брытанская Нацыянальная служба аховы здароўя забараніла пацыентам з сіндромам хранічнай стомленасці (СХС) быць донарамі, паведамляе The Daіly Telegraph.

Паводле афіцыйнай інфармацыі забарона, якая ўступае ў сілу 1 лістапада 2010 года, абумоўленая клопатам пра здароўе пацыентаў — гэта значыць, бояззю, што здача крыві можа пагоршыць іх стан. Па такім жа прынцыпе забароненае донарства хворым на паркінсанізм, рассеяны склероз і іншыя захворванні з неўдакладненым паходжаннем.

Па словах медыцынскага кансультанта Асацыяцыі СХС Чарльза Шыферда, ва ўмовах падобнага дэфіцыту аб'ектыўных звестак забарона на донарства цалкам апраўдана. Аднак улады павінны агучыць усе прычыны забароны...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?