Як аказалася, відэагостынг YouTube можа ня толькі выдаліць абаронены законам матэрыял з свайго сайту, але і выдаць дадзеныя карыстальніка, які апублікаваў відэа на сайце. Так адбылося з кінарэжысэрам Крысам Макарбэлем (Chris Moukarbel) зь Нью-Ёрку.

Сёлета 24 траўня кінакампанія накіравала пазоў у суд Сан-Францыска з патрабаваньнем да YouTube выдаць інфармацыю пра карыстальніка, які разьмясьціў у агульным доступе урывак зь фільму «Twin Towers». Ужо праз пару тыдняў зьвесткі былі перададзеныя юрыстам кінакампаніі.

Для экспэртаў у галіне аўтарскага права гэты прэцэдэнт стаўся сапраўдным сюрпрызам. Замест таго, каб проста выдаліць ролік з сайту, як гэта было зроблена мінулай пятніцай, калі каля 30 000 ролікаў былі выдаленыя паводле патрабаваньня японскіх мэдыякампаніяў, YouTube палічыў за лепшае раскрыць дадзеныя карыстальніка.

«YouTube занатда лёгка здаўся», – кажа Лорэнс Колтан (Laurence Colton), юрыст кампаніі Powell & Goldstein LLP. – Гэтая падзея мусіць прадэманстраваць карыстальнікам, што ў выпадку магчымых юрыдычных інцыдэнтаў сэрвіс ня будзе абараняць правы сваіх карыстальнікаў».

Тое, што дадзеныя Крыса Макарбэля былі перададзеныя юрыстам, па сутнасьці супярэчыць палітыцы кампаніі Google, якая купіла YouTube два тыдні таму. Звычайна Google адстойвае канфідэнцыйнасьць сваіх карыстальнікаў, нейкі час таму кампанія змагалася з дэпартамэнтам юстыцыі ЗША, які патрабаваў перадаць дадзеныя пра карыстальнікаў пошукавай сыстэмы. Ароч таго, зараз яна вядзе спрэчкі з гэтай нагоды з уладамі Бразыліі ды Індыі.

Для галоўнага фігуранта справы Крыса Макарбэля, як кажа ён сам, «эра відаэсайтаў скончаная». «Дні YouTube зьлічаныя», – заяўляе кінарэжысэр.

Google спрабуе зьнізіць рызыку юрыдычных праблемаў зь YouTube, угоду па набыцьці якога кампанія плянуе завершыць да канца 2006 году. Тым ня менш, гэтыя дзеяньні Google скіраваныя на абарону сябе, а не карыстальнікаў. З улікам памеру мэдыярынку, магчымыя пазовы ад праваўладальнікаў могуць быць спусташальнымі для кампаніі, таму ці будзе яна й надалей пасьлядоўная ў сваёй палітыцы, ці палічыць за лепшае выдаваць парушальнікаў закону – пакуль няясна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?