Першая жанчына-бомж памерла ад пераахаладжэння ў Мінску з пачатку надыходу халадоў

Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце смерці ў Мінску ад пераахаладжэння жанчыны 50–55 гадоў.

Як сказаў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, жанчына, па знешнім выглядзе — бомж, была знойдзена вечарам 17 кастрычніка на тэрыторыі 5-й гарадской клінічнай бальніцы і дастаўлена ў гэтую медустанову. Яна памерла ад пераахаладжэння праз некалькі гадзін. Гэта першы выпадак смерці бамжа ў сталіцы з пачатку надыходу халадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?