Чылійскія шахцёры патрабуюць ганарары за інтэрв'ю пра 69 дзён, праведзеных пад зямлёй у чаканні выратавальнікаў. Сумы, якія запытваюць шахетры за інтэрв'ю, адрозніваюцца. Сем'і некаторых гарнякоў просяць усяго каля $40, у той час як іншыя патрабуюць парадку $25 тысяч.
Тым часам, другі выратаваны гарняк Марыё Сепулведа даў інтэрв'ю бясплатна, матывуючы гэта тым, што журналісты паставіліся да яго сям'і з дабрынёй і павагай.
Некаторыя выданні і тэлеканалы прапануюць гарнякам паездкі ў Італію, Японію і ЗША ў абмен на інтэрв'ю. Аднак большасць сем'яў нязгодныя на такія ўмовы і патрабуюць заплаціць ім грошы.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што раней, яшчэ знаходзячыся ў шахце, гарнякі дамовіліся падзяліць усе грошы, якія яны атрымаюць за інтэрв'ю, пароўну. Зараз не ўсё згодныя з гэтым прынцыпам.