20.10.2010 / 11:20

Каталіцтва, аб якім мы не ведаем 5

Анатоль Тарас прэзентаваў сваю новую кнігу — «Касцёл у нашым жыцці».

Анатоль Тарас прэзентаваў сваю новую кнігу — «Касцёл у нашым жыцці».

21 лістапада спаўняецца сто гадоў з моманту асвячэння мінскага Чырвонага касцёла. Гэта і стала нагодай для гісторыка, каб напісаць кнігу.

«Я коратка распавёў аб каталіцкіх храмах і кляштарах старога Мінска, бо акрамя спецыялістаў гэтага ніхто не ведае. І расказаў аб будаўніцтве касцёла св. Сымона і св. Алены і яго вяртанні вернікам у нашы дні». Сп. Тарас апісаў таксама тую працу, што ідзе пад дахам храма сёння.

Аўтар звярнуў увагу на значэнне каталіцкая царква ў жыцці ВКЛ, Рэчы Паспалітай, у часы расейскага панавання. Засяродзіўся і на грэка-каталіцкай царкве. Па словах гісторыка, менавіта

80 працэнтаў хрысціян у 1795 годзе на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі, чатырнаццаць — каталікамі і толькі шэсць — праваслаўнымі.

«А між тым расейскія цары казалі, што прышлі да нас, каб абараніць праваслаўных».

«Гісторыя чалавецтва — гісторыя рэлігіі. Без хрысціянскіх каштоўнасцей мы не здолеем аднавіць Беларусь»,

— упэўнены Анатоль Тарас

Аўтар напісаў кнігу не для адмыслоўцаў, а для тых, хто нічога не ведае пра каталіцтва ў Беларусі. Хаця Анатоль Тарас адзначыў, што і самі святары неабазнаныя ў гэтай тэме.

«Ксяндзы не ведаюць царкоўнай гісторыі Беларусі, бо яе не вывучаюць.

І атрымліваецца, што маці Тарэсу ведаюць, а нашу Апалонію Пяткун — не. Дык можа мы павінны даведацца аб жыцці нашай маці, а затым аддаваць належнае маці Тарэсе?»

Костел в нашей жизни / Анатоль Тарас. — Мінск: ФУАінформ, 2010. — 192 с.

Кастусь Матушыч

0
Міхаліна / Адказаць
20.10.2010 / 11:39
"80 працэнтаў хрысціян у 1795 годзе на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі, чатырнаццаць — каталікамі і толькі шэсць — праваслаўнымі" - гэтаю інфармацыяю трэба ветліва снабжаць усіх прыхільнікаў тэорыі пра "ісконна рускія землі Белай Русі", каб яны ведалі, хто яны тут такія.
0
Не разумею / Адказаць
20.10.2010 / 11:57
На беларускай мове кнігу нельга было напісаць?! Менавіта ў касцёле беларускую мову найчасцей і можна пачуць.
0
Vit / Адказаць
20.10.2010 / 12:10
Адсоткі няправільныя. Па-першае, ці іудзеяў у 1795-м не было зусім? Куды яны падзеліся? Па-другое, 80 % уніятаў было на сяле, а не наогул. "«Гісторыя чалавецтва — гісторыя рэлігіі. Без хрысціянскіх каштоўнасцей мы не здолеем аднавіць Беларусь»" Сьмелая падмена рэлігіі на хрысьціянства ў другім сказе на якой падставе зроблена?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру