Дворык БДУ. На інфармацыйным стэндзе — новы нумар газэты “Беларускі ўнівэрсытэт”. На адной з палос выданьня — фота рэктара Васіля Стражава. На фота прафэсар Стражаў разам з намесьнікам міністра адукацыі Жуком прымае ў эксплюатацыю вучэбна-спартовы комплекс “Унівэрсытэцкі” на вул.Кастрычніцкай. Такая падзея! Хаця комплекс насамрэч быў вельмі патрэбны студэнтам БДУ. Быў? Не, ён і зараз запатрабаваны, бо да эксплюатацыі ВСК “Унівэрсытэцкі” так і не дайшло. Высьветлілася, што рэканструкцыя комплексу, якая доўжылася пяць гадоў, так і не завершаная. Высьветлілася, але гэта не перашкодзіла замаўчаць факт і зладзіць чарговы спэктакль. А на колькі рэканструкцыю будынка не дарабілі? Невядома. Хаця з таго, што студэнтаў не пускаюць у гардэроб комплексу нават пераапрануцца (гэта даводзіцца рабіць на вуліцы), можна меркаваць, уся праца яшчэ наперадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?